Напярэдадні Дня ведаў Кіраўнік дзяржавы наведаў дзіцячы дом

29 августа 2014

Увага, клопат і, безумоўна, падарункі для тых, хто не зможа разам з бацькамі падзяліць клопаты 1 верасня. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка разам з малодшым сынам Мікалаем сёння наведалі 5-ы дзіцячы дом Мінска.


Напярэдадні Дня ведаў Прэзідэнт, паводле традыцыі, наведвае ўстановы такога тыпу. І не з пустымі рукамі. Выхаванцам дзіцячага дома Кіраўнік дзяржавы падарыў рукзакі са школьнымі прыладамі. У сваю чаргу дзеці зрабілі экскурсію. Паказалі ўмовы пражывання, харчавання, распавялі пра свае хобі і нават папрасілі Прэзідэнта, за плячамі якога футбольная кар'ера, ацаніць майстэрства валодання мячом.


Сёння ў 5-м дзіцячым доме выхоўваюцца 76 дзяцей. За апошнія 3 гады на сямейныя формы выхавання перададзеныя 37 дзяцей, 7 вярнуліся ў родныя сем'і. Сёння для Прэзідэнта дзеці таксама падрыхтавалі нямала сюрпрызаў. Адзін з іх - святочны канцэрт. І падарункі ў адказ: сімвалы ачага - дом і кот, зробленыя сваімі рукамі. Пасля размовы ўсіх выхаванцаў чакаў салодкі стол ад Прэзідэнта.