Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю казахстанскаму тэлеканалу 24 KZ

2 октября 2013

Гаворачы аб сітуацыі ў Сірыі, Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўварванне Захаду ў Сірыю павярнецца катастрофай для ўсяго рэгіёну, і Беларусь катэгарычна супраць умяшання ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у дадзеным пытанні Беларусь пазіцыянуе сябе ў рэчышчы расійскай палітыкі. Што датычыцца ўплыву падзей у арабскім свеце на краіны Мытнага саюза, Прэзідэнт падкрэсліў, што нестабільнасць на карысць еўразійскаму блоку не пайшла.


Тэлеканал 24KZ уваходзіць у склад інфармацыйнага агенцтва Хабар - гэта вядучы медыяхолдынг у Казахстане. Больш поўна аб інтэрв'ю Кіраўніка дзяржавы казахстанскаму тэлеканалу - глядзіце ў рамках інфармацыйнага канала Панарама.