Пачынаецца рабочая паездка Прэзідэнта па тэрыторыях, што пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

24 апреля 2014
Сёння Кіраўнік дзяржавы ажыццявіць аблёт тэрыторыі поўначы Мінскай і Магілёўскай абласцей, азнаёміцца з ходам пасяўной кампаніі. Заўтра Прэзідэнт пабывае ў пацярпелых раёнах Магілёўскай вобласці, наведае шэраг сельскагаспадарчых, сацыяльных аб'ектаў, а таксама правядзе запланаваную два гады таму нараду па пытаннях развіцця паўднёвай часткі Магілёўшчыны. Некалькі гадоў таму Кіраўнік дзяржавы даручыў кіраўніцтву Магілёўскай вобласці сумесна з урадам прадумаць стратэгію і кірункі развіцця гэтых тэрыторый дзеля забеспячэння нармальнага функцыянавання народнай гаспадаркі і павышэння ўзроўню жыцця людзей. Нагадаем, Прэзідэнт штогод ажыццяўляе паездкі па пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС рэгіёнах.