Пачаўся рабочы візіт Прэзідэнта Беларусі ў Расію

17 июля 2019

Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Санкт-Пецярбург сёння раніцай. Самалёт Кіраўніка дзяржавы здзейсніў пасадку ў аэрапорце Пулкава. Сёння ў Санкт-Пецярбургу прэзідэнты Беларусі і Расіі правядуць нефармальную сустрэчу. Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін наведаюць Спаса-Праабражэнскі Валаамскі мужчынскі манастыр. А ўжо заўтра лідары прымуць удзел у пленарным пасяджэнні VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Запланаваныя і двухбаковыя перамовы. У цэнтры ўвагі будзе гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы.