Пачаўся рабочы візіт Прэзідэнта Беларусі ў Азербайджан

12 июня 2015

Напярэдадні борт №1 прыбыў у бакінскі аэрапорт імя Гейдара Аліева. Падчас кароткай размовы ў будынку аэрапорта з афіцыйнымі прадстаўнікамі адзербайджанскага боку Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў дружалюбны характар адносін як паміж народамі, так і на ўзроўні лідараў дзвюх краін.

Чакаецца, што сёння Прэзідэнт Беларусі сустрэнецца з азербайджанскім лідарам Ільхамам Аліевым, а таксама наведае спартыўныя аб'екты. А вечарам Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця першых Еўрапейскіх гульняў.