Пачаўся рабочы візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Арменію

14 октября 2016

Раніцай самалёт Кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. На парадку дня ерэванскага саміта - больш за 20 пытанняў. Узаемадзеянне абмеркавалі кіраўнікі МЗС і абаронных міністэрстваў. Пасля чаго гутарку ўжо працягнуць лідары дзяржаў. Мабыць, найважнейшым стане ўзгадненне стратэгіі калектыўнай бяспекі да 2025 года. 

Сёння ж у Ерэване наша краіна атрымае статус старшыні АДКБ. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка выкажа беларускія ініцыятывы. Адзін з галоўных прыярытэтаў Мінска - гэта наданне АДКБ рэальнай сілы для барацьбы з пагрозамі. 

Чакаецца, што на саміце вырашаць яшчэ адно важнае пытанне. Паводле ратацыі, новым генсакам ваенна-палітычнага блока стане прадстаўнік Арменіі.