Пачаўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Арменію

13 мая 2013

Напярэдадні борт нумар 1 прызямліўся ў Ерэване. Сёння ў сталіцы Арменіі пройдуць перамовы Аляксандра Лукашэнкі з яго калегам Сержам Саргсянам. Лідары краін абмяркуюць увесь спектр беларуска-армянскіх адносін і ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый. Прыярытэтную ўвагу нададуць пашырэнню гандлю, развіццю эканамічных кантактаў, у тым ліку за кошт рэалізацыі сумесных кааперацыйных праектаў. Па выніках перамоў чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.