Пачаўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Егіпет

19 февраля 2020
Борт Кіраўніка дзяржавы прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Каіра. Ля трапа Аляксандра Лукашэнку сустрэў міністр вышэйшай адукацыі і навуковых даследаванняў Егіпта, а таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол нашай краіны ў арабскай рэспубліцы Сяргей Цярэнцьеў. 

Некалькі пазней беларускі лідар сустрэўся са сваім егіпецкім калегам у прэзідэнцкім палацы "Аль-Ітыхадыя". Перамовы стартавалі з пратакольнай цырымоніі.

Адразу пасля выканання гімнаў і цырыманіялу Аляксандр Лукашэнка і Абдэль Фатах аль-Сісі абмеркавалі эканамічныя адносіны Мінска і Каіра. Прыкладна гадзіну лідары размаўлялі ў фармаце сам-насам, пасля - у пашыраным складзе пры ўдзеле дэлегацый. Краіны сёння аб'ядноўвае з дзясятак праектаў. Палова з іх - сумесная праца ў прамысловасці, вытворчасць тэхнікі МАЗ, МТЗ, "Амкадор". Плануем нарасціць пастаўкі мэблі і будаўнічых матэрыялаў. Увогуле ёсць кірункі, дзе можна працаваць разам і выгадна.

Гэта ўжо трэці візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Егіпет. Раней Прэзідэнт наведваў афрыканскую рэспубліку ў 1998 і 2017 гадах. Між тым тавараабарот вырас за папярэднія 12 месяцаў на 32 % і склаў 142 мільёны долараў.