Пачаўся афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан

24 октября 2019
Беларускі борт нумар адзін прызямліўся ў аэрапорце Нурсултан Назарбаеў. Ля трапа самалёта беларускага лідара сустрэў асабіста кіраўнік рэспублікі Касым-Жамарт Такаеў. 

Дарэчы, такі палітычны жэст - паказчык найвышэйшай павагі да госця. Ужо заўтра прэзідэнты правядуць афіцыйныя перамовы. Іх лейтматыў  - гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне. Гэта і пашырэнне лінейкі прамысловых праектаў, сельская гаспадарка, лагістыка і нафтахімічная галіна. 


А. Лукашэнка ўсклаў вянок да манумента "Абаронца Айчыны" 

Першы пункт маршруту сёння - манумент "Абаронца Айчыны". Цэнтральная стэла - 101 колас і Радзіма-маці з чашай у руках як сімвал міру. Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок ля Вечнага агню ў памяць аб усіх абаронцах, якія вызвалялі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў тым ліку і Беларусь.


Абноўленае пасольства Беларусі адкрылася ў Нур-Султане 

Тым часам у Нур-Султане адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця абноўленага пасольства Беларусі ў Казахстане. Комплекс складаецца з адміністрацыйнай пабудовы, жылога дома на 10 кватэр і рэзідэнцыі пасла. Прадстаўніцтва нашай краіны зараз размешчана ў дыпламатычным квартале казахстанскай сталіцы. Сярод суседзяў ЗША, Рэспубліка Карэя і Расія. Хутка з'явяцца прадстаўніцтвы Кітая, Узбекістана, ААЭ і Саудаўскай Аравіі. 


Бізнес-форум Беларусі і Казахстана - кантракты на $75 млн 

Сумесны бізнес-форум Беларусі і Казахстана таксама завяршыўся сёння ў Нур-Султане. Удзел у ім прынялі дзве сотні прадпрыемстваў. Бакі падпісалі вялікія кантракты на 75 мільёнаў долараў. Прычым спектр пагадненняў ад машынабудавання да фармацэўтыкі.

Чакаецца, што заўтра Аляксандр Лукашэнка і Касым-Жамарт Такаеў абмяркуюць удзел казахстанскага боку і ў дзейнасці Гомсельмаша. У рамках кааперацыі прадстаўнікі афіцыйнага Нур-Султана могуць купіць акцыі прамысловага гіганта. Адзначу, што абодва прэзідэнты ідэю падтрымалі.