На пасяджэнні Савета бяспекі абмяркоўвалі праект новай Ваеннай дактрыны РБ

23 января 2016

Беларусь пацвярджае міралюбную палітыку, але разам з тым рашуча настроена на адстойванне сваіх нацыянальных інтарэсаў. Аб гэтым напярэдадні заявіў Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Савета бяспекі, дзе абмяркоўваўся праект новай Ваеннай дактрыны РБ. Дзеючы дакумент быў зацверджаны 14 гадоў назад. За гэты час ваенна-палітычнае становішча ў свеце істотна змянілася, што і ўлічылі ў новым дакуменце. Дактрына, якая рыхтуецца, - гэта важны крок па падтрымцы і гарантаванні нацыянальнай бяспекі. Галоўныя ж прынцыпы ваеннай палітыкі нашай краіны застаюцца нязменнымі.

Кіраўнік дзяржавы ў цэлым адобрыў новую Ваенную дактрыну Беларусі. Аляксандр Лукашэнка даручыў пры неабходнасці ўнесці ў дакумент праўкі. У найбліжэйшы час праект закона, які прадугледжвае зацвярджэнне Ваеннай дактрыны, будзе ўнесены Прэзідэнтам на разгляд у парламент.