На сустрэчы ў Кіраўніка дзяржавы прэм'ер-міністр адчытаўся аб рабоце эканомікі за 4 месяцы

24 мая 2013

Паводле слоў  Міхаіла Мясніковіча, забяспечаны прафіцыт бюджэту. Акрамя таго,  на валютным рынку становішча стабільнае, а рэальныя даходы насельніцтва і пенсіі выраслі больш чым на 22%. Зараз, паводле слоў  Аляксандра Лукашэнкі, трэба звярнуць увагу на складскія запасы. Кампаніі павінны максімальна кантраляваць патрэбнасці  ўнутранага рынку.
Пытанні рэалізацыі беларускай прадукцыі будуць у найбліжэйшы час разгледжаны на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі. Таксама Міхаіл Мясніковіч далажыў  Аляксандру Лукашэнку аб праекце рэканструкцыі Нацыянальнага аэрапорта. Ужо адбыліся сустрэчы з расійскімі інвестарамі, якія гатовы ўкласці грошы ў гэты праект. У найбліжэйшыя 1,5 месяца павінен быць складзены бізнес-план.