На нарадзе ў Прэзідэнта абмяркоўваюць пытанні процідзеяння распаўсюджванню наркотыкаў

29 октября 2019

Няўхільнасць пакарання і справядлівасць судовых рашэнняў. На нарадзе ў Прэзідэнта абмяркоўваюць пытанні процідзеяння распаўсюджванню наркотыкаў.

Актуальная для Беларусі тэма  на пастаянным  кантролі праваахоўнікаў і асабіста Кіраўніка дзяржавы

Сістэмная работа дазволіла пераламаць няпростую сітуацыю, што склалася ў нашай краіне за апошнія дзесяцігоддзі. Ключавым рашэннем стаў дэкрэт, прыняты ў канцы 2014 года. Дакумент дапамог спыніць распаўсюджванне спайсаў і курыльных сумесяў, таксама стала больш жорсткай крымінальная адказнасць за нарказлачынствы. У той жа час гэтым летам папраўкі ў Крымінальны кодэкс далі  магчымасць судам больш гібка падыходзіць да пакаранняў. Такім чынам, усяго за 5 гадоў злачынстваў у гэтай сферы стала ў паўтара раза менш. А ўзровень смяротнасці ад перадазіровак у Беларусі ў 14 разоў ніжэйшы, чым у Літве, і ў 72 разы ніжэйшы, чым у ЗША.

Галоўным бар'ерам на шляху распаўсюджвання наркатычнай праблемы павінна быць само грамадства

Формула простая: няма попыту - няма прапанавання. І тут важную ролю павінен адыгрываць інстытут сям'і. У цэлым жа пакуль работа па прафілактыцы недастатковая. Змагацца трэба не з наступствамі, а з прычынамі - зрабіў акцэнт Прэзідэнт.