На нарадзе ў Прэзідэнта абмяркоўвалі праблемы ў будаўніцтве значных аб'ектаў у Мінску

1 апреля 2014
Тэма будаўніцтва ўжо працяглы час з'яўляецца прынцыповым момантам для ўсёй дзяржавы. Дадзенае пытанне пад строгім кантролем у Прэзідэнта. І сёння на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы абмяркоўвалі праблемы ў будаўніцтве значных аб'ектаў у Мінску. Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў працу мінскіх улад з інвестарамі. Як высветлілася, слабых бакоў нямала… Невыкананне плана, сарваныя тэрміны і перагляд інвестпраектаў. А гэта недапушчальна. Як адзначыў Прэзідэнт, сталіца - гэты твар краіны. І тут асаблівая ўвага, перш за ўсё, фарміраванню спрыяльнай для пражывання людзей сучаснай інфраструктуры. На нарадзе Кіраўнік дзяржавы асабліва зрабіў акцэнт на будаўніцтве такога аб'екта як Мінск-Сіці, а таксама рэканструкцый стадыёнаў Дынама і Трактар. Усе падрабязнасці нарады - у рэпартажы Святланы Канапацкай.

Даўгабуды - гэта слова ўжо тут, у рэзідэнцыі Прэзідэнта, паспела нагнаць аскому. Чаго варты толькі адзін праект - Мінск-Сіці.
Вось гэтая відэаздымка праводзілася яшчэ ў 2007. Тады Прэзідэнту паказвалі макеты праекта, які абяцаў стаць візітнай карткай сталіцы. Абяцанні не выканалі.
Адсюль цалкам зразумелы і той настрой, з якім Кіраўнік дзяржавы адкрываў гэту нараду. Тэма - будаўніцтва значных аб'ектаў у горадзе Мінску.


У чорным спісе і спартыўныя аб'екты. Вось гэтыя кадры мы здымалі сёння.
Стадыён Дынама. Апошні матч тут прайшоў 20 лістапада 2012 года. Пасля гэтага арэну закрылі на рэканструкцыю. Працэс, мякка кажучы, зацягнуўся. Сённяшняя здымка паказала - найбуйнейшая спартыўная арэна краіны яшчэ доўга не расчыніць свае дзверы. Пра стадыён Трактар можна сказаць тое ж. А сёння ў сталіцы проста няма дзе прымаць міжнародныя матчы па футболе. Цэнтр фрыстайлу наступны ў гэтым спісе, за ім аквапарк.
Прычын з'яўлення даўгабудаў заўсёды шмат. І аб'ектыўных, і суб'ектыўных. Аднак сёння, аналізуючы сітуацыю, Прэзідэнт ставіць больш дакладны дыягназ.


Аб'ектыўнай ацэнкі сітуацыі і галоўнае дзелавых прапаноў Прэзідэнт чакаў ад удзельнікаў гэтай сустрэчы. Першаму такую магчымасць далі мэру сталіцы. Мікалай Ладууька праінфармаваў, што будаўніцтва аб'ектаў рухаецца ў тых тэрмінах, якія ўсталяваны або адкарэктаваны.


Аднак у Камітэта дзяржкантролю карціна склалася некалькі іншая.


Наступным быў даклад старшыні Камітэта дзяржбяспекі. Прыведзены факты патурання. Адзін з іх. З'яўляецца нейкі забудоўшчык, які не выконвае абавязацельстваў, аднак замест таго каб адмяніць дагавор, яму прадаўжаюць тэрміны будаўніцтва.


Прэзідэнт, заслухаўшы даклады, ставіць пытанне аб стылі і метадах працы кіраўніцтва мэрыі.


Так праблема даўгабудаў уперлася ў арганізацыю працы кіраўніцтва. Логіка відавочная. І ўсё ж выхад шукаць трэба. І першым чынам вырашыць лёс Мінск-Сіці. Прэзідэнт выслухаў усе меркаванні. Яны падзяліліся. Дыскусіі вяліся вакол 2 прапаноў. Першае, аб'явіць конкурс і знайсці новага інвестара. Другое, правесці прамыя перамовы з адзіным на сёння прэтэндэнтам на рэалізацыю гэтага праекта - кампаніі Dana Holdings, яе прадстаўнікі прысутнічалі на нарадзе. Меркаванні падзяліліся.


За конкурс інвестараў выступіў віцэ-прэм'ер Калінін.


Кіраўнік Адміністрацыі Андрэй Кабякоў прапаноўвае перагледзець пытанне прэферэнцый і вярнуцца да ранейшых умоў, якія прадугледжвалі для першага інвестара.


Падагульніў дыскусію Аляксандр Лукашэнка.


Ход рэалізацыі гэтага даручэння будуць адсочваць кантралюючыя органы, і гэта ўжо сам па сабе знак таго, што наступная такая гутарка на ўзроўні Прэзідэнта можа мець іншую танальнасць і іншыя наступствы.