На палях саміта ШАС у Прэзідэнта Беларусі адбыўся марафон двухбаковых сустрэч

14 июня 2019

Пра болевыя кропкі сучаснага свету. Аляксандр Лукашэнка сёння выступіў на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Бішкеку. Прэзідэнт прынцыпова выказаўся пра неабходнасць наладжвання вялікага дыялогу па бяспецы. Са свайго боку Беларусь ужо выступіла з ініцыятывай новага Хельсінскага працэсу. Кіраўнік дзяржавы заклікаў лідараў і буйныя міжнародныя структуры да абмеркавання пытанняў забеспячэння стабільнасці. 

На палях саміта ў беларускага лідара адбыўся сапраўдны марафон двухбаковых сустрэч з лідарамі Расіі, Індыі, Узбекістана, Таджыкістана, Кыргызстана. У прыватнасці, на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным абмеркавалі бягучыя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, пацвердзілі раней дасягнутыя дамоўленасці аб сустрэчы для абмеркавання пытанняў інтэграцыі, а таксама адкрыццё Еўрапейскіх гульняў і ўдзел у іх Расіі.

З прэм'ер-міністрам Індыі Кіраўнік дзяржавы зрабіў акцэнт на рэалізацыі гандлёва-эканамічных праектаў.