На асаблівым кантролі Прэзідэнта і развіццё Магілёўскай вобласці

29 сентября 2019

Сітуацыю ў рэгіёне Аляксандр Лукашэнка на тыдні абмеркаваў з памочнікам Прэзідэнта Міхаілам Русым і губернатарам вобласці Леанідам Зайцам. 
У рэгіёна з'явілася асобная пяцігадовая праграма па развіцці вытворчасцяў. 
Усе памятаюць кадравыя рашэнні Кіраўніка дзяржавы, калі абодва чыноўнікі былі накіраваныя паднімаць рэгіён. Іх цяперашняя камандзіроўка ў Мінск - падстава расказаць, што ўжо зроблена, і абмеркаваць яшчэ нявырашаныя пытанні. Безумоўна, у вобласці ёсць пазітыўныя змяненні: напрыклад, павялічылі экспарт, растуць інвестыцыі. 
А яшчэ ў рэгіёна з'явілася асобная пяцігадовая праграма па развіцці вытворчасцяў. 
Галоўны індыкатар тут - рост заработнай платы. 
Ужо ў найбліжэйшы год рэальны сектар эканомікі Магілёўскай вобласці павінен зрабіць сур'ёзны крок наперад. Галоўны індыкатар тут - рост заработнай платы. А вось абмяркоўваючы магчымую фінансавую падтрымку рэгіёна, Кіраўнік дзяржавы арыентаваў кіраўніцтва вобласці на пэўную стратэгію. 

Асаблівая ўвага Прэзідэнта да паўднёвага ўсходу вобласці. Вырашана, што кантроль любога рэгіянальнага праекта будзе здзяйсняцца на самым высокім узроўні. Мэта простая і зразумелая - кожны жыхар рэгіёна, які пацярпеў у свой час ад чарнобыльскай аварыі, павінен на сабе адчуць перамены ў эканоміцы на лепшае. Менавіта для гэтага падрыхтаваны абноўлены праект указа.
Новы дакумент - пра перазагрузку паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці. 
Гаворка ідзе пра сем раёнаў. Пра гэта ў праекце "Размова ў Прэзідэнта" распавёў губернатар Леанід Заяц. Галоўнае - павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці малака і мяса за 5 гадоў у паўтара раза. Сёння магутнасці загружаныя на палову магчымасцяў прадпрыемстваў перапрацоўкі. Іх прадуктыўная праца павялічыць і аб'ёмы продажаў, і выручку, што, безумоўна, адаб'ецца на росце зарплат работнікаў.
Паралельна ў Магілёўскай вобласці вядзецца вялікая праца па добраўпарадкаванні малых гарадоў, будаўніцтва бальніц, паліклінік і дзіцячых садоў. За 8 месяцаў у вобласці пабудавана амаль 2 100 кватэр, прычым палова для тых, хто стаяў у чарзе на паляпшэнне сваіх жыллёвых умоў.