На тыднi ў цэнтры ўвагі былi аспекты пагранічнага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі

17 ноября 2019
Бяспека, міжнародныя абавязацельствы і геапалітыка: аспекты пагранічнага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі - у цэнтры ўвагі Кіраўніка дзяржавы. 

У 1995 годзе краіны падпісалі дагвор аб сумесных намаганнях у ахове знешняй граніцы Саюзнай дзяржавы. Ён аўтаматычна прадаўжаўся кожныя 5 гадоў. У лістападзе зноў мінае тэрмін дзеяння дакумента. 

Неабходнасць прадаўжэння дагавора і стала прычынай аналізу ўзаемадзеяння пагранічных ведамстваў Беларусі і Расіі. Прэзідэнт, у прыватнасці, закрануў такія надзённыя тэмы, як перамяшчэнне грамадзян трэціх краін праз агульную мяжу, а таксама вялікія чэргі з грузавікоў. Пры гэтым падкрэсліў, што Беларусь у гэтым выпадку на 100 % выконвае свае абавязацельствы. 

Пры гэтым трэба ўлічваць і ўмовы праграмы пагранбяспекі Саюзнай дзяржавы. Раз за 4 гады Беларусь укладае па мільярдзе расійскіх рублёў у агульную справу. Для параўнання, па той жа праграме сама Расія, чые межы ў 30 разоў больш працяглыя, траціць толькі ў 2 разы больш. 

Парадокс, на які звяртае ўвагу Прэзідэнт Беларусі, калі сумесныя дзеянні эфектыўныя, і гэта прызнае сама Расія, выступаючы за глыбейшую інтэграцыю, хто тады адразае Беларусь па ўнутранай граніцы Саюза і адпаведным чынам паводзіць сябе ў інфармацыйным полі?

Геаграфічнае становішча абавязвае нашу краіну працаваць у гэтым кірунку асабліва ўважліва. Цэнтральна-еўрапейскае скрыжаванне транзітных шляхоў, з аднаго боку, адкрывае магчымасці, а з другога - нясе пагрозу распаўсюджання злачыннасці. Пазіцыя Беларусі кожны год застаецца зразумелай і празрыстай для сусветнай супольнасці. 

На пляцоўках найбуйнейшых міжнародных арганізацый прасоўваюцца ініцыятывы па процідзеянні нелегальнай міграцыі, таксама ставяцца бар'еры распаўсюджанню наркотыкаў, зброі і боепрыпасаў. Праца гэта комплексная і патрабуе дакладнай каардынацыі, у першую чаргу, з расійскімі партнёрамі.