На тыдні ў Прэзідэнта абмяркоўвалі пытанні развіцця АПК Віцебскай вобласці

2 февраля 2020
На тыдні ў Прэзідэнта абмяркоўвалі пытанні развіцця АПК  Віцебскай вобласці, што стала працягам размовы, пачатай яшчэ восенню. Размова ідзе пра лёс шматлікіх прадпрыемстваў і галоўнае людзей, якія жывуць і працуюць у вобласці. І раней, і зараз Аляксандр Лукашэнка катэгарычны - трэба ісці ад зямлі, без усякіх непатрэбных надбудоў, прапаноўваць рашэнні, якія дапамогуць наяўным аграхолдынгам у рэгіёне працаваць эфектыўна. 

Апошнія 5 гадоў у Віцебскай вобласці адмоўная дынаміка працы сельгасектара. Дыхаць вольна яму не дае сур'ёзны цяжар даўгоў, там сабралася пад тры мільярды рублёў. Відавочна, што калі тэхнічна расчысціць баланс прадпрыемстваў, ім будзе лягчэй. Спецыялісты прапрацоўвалі розныя варыянты, што рабіць з гэтай запазычанасцю, але да адзінага рашэння пакуль не прыйшлі. 

Прынцыповая пазіцыя Прэзідэнта - ніякіх лішніх структур, гэта ў сферы палітыкі аптымізацыі. І яшчэ, аб спісанні даўгоў размова не ідзе, вяртаць прыйдзецца. Павінны быць умовы зарабіць рэальныя грошы і выйсці на больш высокі ўзровень. Тут і зарплата, і ўмовы працы, і жыцця ў цэлым. З розумам падысці ў гэтай зоне рызыкоўнага земляробства (як часта  гавораць пра Віцебшчыну)  да пытання, чым там лепш займацца. І тут бачыцца лагічным усе сілы кінуць на сапраўды прыбытковы мяса-малочны сектар.

Губернатар гаварыў пра канкрэтныя меры фінансавага аздараўлення і стратэгічныя варыянты. Напрыклад, аб'яднаць гаспадаркі ў сыравінныя зоны для ключавых прадпрыемстваў перапрацоўкі. У цэлым вырашана на працягу 2 тыдняў дапрацаваць прапанаваны Прэзідэнту ўказ. Ён павінен паспрыяць развіццю аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці. 

Але вось якія важныя акцэнты прагучалі ад Прэзідэнта акрамя іншага: лідар патрабуе не забываць аб дыктатуры тэхналогій і дысцыпліне на сяле, аб банальным парадку ў гаспадарках і на прадпрыемствах. Аб кадрах - тут можна разлічваць на падтрымку і дадатковую матывацыю ад дзяржавы. Плюс да гэтага нагадаў Прэзідэнт аб асабістай адказнасці кіраўнікоў: калі кожны з іх будзе перажываць за сваю вотчыну, тады можна разлічваць на парадак у цэлым у краіне.