На тыдні Прэзідэнт сустракаўся са студэнтамі і выкладчыкамі БДАТУ

5 мая 2013

Гэта галоўная сельскагаспадарчая ВНУ краіны і адна з лепшых профільных навучальных устаноў Еўропы. Кіраўнік дзяржавы ніколі не выпускае магчымасці прамых зносін з самай мабільнай і крэатыўнай часткай нашага грамадства - моладдзю. Тым больш  што мабільнасці і крэатыву Аляксандр Лукашэнка чакае ва ўсіх сферах, аб чым Прэзідэнт гаварыў у сваім Пасланні народу і парламенту.


Расказвае Сяргей Хамянтоўскі: Сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са студэнтамі заўсёды цікавыя. Сам Прэзідэнт іх цэніць. У яго рабочым графіку яны не рэдкія. За апошнія паўгода Прэзідэнт ужо тройчы быў у гасцях у студэнцтва. 1 верасня, у Дзень ведаў, Аляксандр Лукашэнка сустракаўся са студэнтамі-міжнароднікамі БДУ. Перад Новым годам быў у самай айцішнай ВНУ краіны, дзе рыхтуюць спецыялістаў з інавацыйным мышленнем. На сустрэчах такіх атмасфера асаблівая, даверная. Нават вострыя і нязручныя пытанні без адказу не застаюцца ніколі. Такой інфармацыі не знойдзеш ні ў адным падручніку. Таму і імкнуцца студэнты спаўна скарыстацца ўнікальным шанцам.

Вось і ў БДАТУ студэнты-аграрыі не адпускалі Прэзідэнта тры гадзіны. Разам з рэчамі сур'ёзнымі знайшлося месца і гумару, і тэмам асабістым. Пры наведванні ВНУ для Прэзідэнта важна ўсё - ад сцен да гутаркі з моладдзю. Бо нездарма ў нядаўнім Пасланні народу і парламенту агучыў Прэзідэнт ідэю абнаўлення. Адной з рухаючых сіл як раз і стане моладзь. Яе падтрымка і прыцягненне да дзяржкіравання - вось магутны нацпраект. Яшчэ адзін прыярытэт - стаўка на ўласную сыравіну і пошук альтэрнатывы. Ці то энергетыка, ці то сельская гаспадарка. Гэта задача выжывальнасці. Ад гэтага залежыць канкурэнтаздольнасць нашай эканомікі, а значыць, дабрабыт кожнага.

Аблічча рэальнага сектара змяняецца, эканоміка ведаў на першым месцы. Прыклад АПК тут паказальны. Летась сельская гаспадарка зарабіла на экспарце 5 трыльёнаў долараў. Два гады і будзе сем. Вытворчасць становіцца ўсё больш тэхналагічнай. Патрэбныя высакакласныя спецыялісты. Таму і навучальныя планы аграрных ВНУ трэба змяняць у бок практыкі, лічыць Кіраўнік дзяржавы.

Заўсёды адкрыты і камунікабельны, Прэзідэнт трохі заціснутую аўдыторыю разняволіў. Студэнцтва літаральна засыпала яго пытаннямі. 12 пытанняў, 3 гадзіны і тэмы розныя. Пыталі пра іпатэку і арэнднае жыллё. Успаміналі Еўрабачанне, гаварылі пра шанцы. Але ў ВНУ аграрнай усё больш пытанні пра зямлю. Лён - адно з іх. Адраджэнне гэтай культуры, упэўнены Прэзідэнт, пытанне палітычнае, не павінен лён застацца толькі на гербе краіны. Камбайнавы альянс Гомеля і Растова магчымы, але руху насустрач пакуль няма. Сумленныя тарыфы ЖКГ, чыстая энергетыка і беларуская АЭС - цэлы блок пытанняў па тэме актуальнай. Прэзідэнт прызнаўся, рады б пабудаваць станцыю другую. Гэта экспарт, эканомія газу. Галоўнае, АЭС дасць эканоміцы і людзям нармальныя тарыфы на электраэнергію.

Удзельнікі гутаркі засталіся відавочна задаволеныя адзін адным. Развітваліся цёпла, хоць і са шкадаваннем, але з уражаннямі і высновамі.