На тыдні куратары спартыўнай галіны прапанавалі Кіраўніку дзяржавы праекты ўказаў аб дзяржпадтрымцы

14 апреля 2013

Датычацца яны не толькі фінансавання ў цэлым, але і стымулявання перспектыўных спартсменаў. У прыватнасці, выплата персанальных стыпендый надалей будзе арыентаваная на будучыя дасягненні. Гэта значыць, на павышаные выплаты змогуць разлічваць толькі тыя, хто па-сапраўднаму падае вялікія надзеі. Прыярытэт у гэтым выпадку аддаюць алімпійскім дысцыплінам. Што датычыцца гульнявых відаў, то, на думку Прэзідэнта, клубы павінны быць матываваныя на зараблянне ўласных сродкаў, а не спадзявацца толькі на дзяржаўнае фінансаванне і спонсараў. Да 2015-га яны павінны забяспечваць сябе хоць бы напалову. Пры гэтым грошы варта ўкладваць ва ўласнае развіццё, а не толькі на зарплаты. За папярэднія гады ў спартыўную галіну накіраваныя трыльёны. Аднак эфектыўнасць іх выкарыстання ў Прэзідэнта выклікае сумненні. 


Аляксандр Шамко, Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь: На нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы былі абмеркаваныя ўказы аб падтрымцы спорту, аб стымуляванні спартсменаў. Гэта два ўказы, два праекты канцэпцый, якія былі дакладзеныя. У гэтых указах сфармуляваны шэраг новых падыходаў - тых, якія былі пазначаныя Кіраўніком дзяржавы і адпрацаваныя нарадзе 29 студзеня па гэтых пытаннях. Асноўная пазіцыя і канцэпцыя была прынятая, і ўжо ў найбліжэйшы час з невялікімі дапрацоўкамі гэтыя ўказы будуць падпісаныя і будзе пачатая праца ў новым фармаце.