"На кантролі Прэзідэнта" глядзіце сёння вечарам

27 Лістапада 2019
Вырашыць даўнюю праблему з працаўладкаваннем людзей з інваліднасцю павінен новы закон "Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі". Законапраект зараз на разглядзе ў парламенце. Якія перашкоды стаяць перад чалавекам з інваліднасцю, які хоча працаваць, але вымушаны заставацца дома? І якое рашэнне прапаноўваюць самі інваліды і спецыялісты Міністэрства працы? Усе адказы - ужо сёння вечарам, адразу пасля "Панарамы" на "Беларусь 1".