"На кантролі Прэзідэнта. Кадры для АПК". Глядзіце ў сераду пасля "Панарамы"

16 сентября 2019

Кадры для краіны, як, уласна, і кадры для АПК - паняцці ўсёабдымныя.  Гэта пытанне   знаходзіцца на пастаянным  кантролі Прэзідэнта.  Як павысіць эфектыўнасць аграрнай галіны, і хто тыя спецыялісты, ад якіх залежыць харчовая бяспека краіны?  Яшчэ ў пачатку вясны Кіраўнік дзяржавы падпісаў адзін з найважнейшых дакументаў - Дырэктыву №6.  Па-сутнасці - гэта  дарожная карта   з задачамі, якія дапамогуць вывесці вытворчасць сельгаспрадукцыі  на новы ўзровень.  Асаблівая роля - менавіта кваліфікаваным кадрам.  Бо ад майстэрства аграномаў, жывёлагадоўцаў, механізатараў  залежаць эканамічныя поспехі краіны і будучыня вёскі.   2321  спецыяліст - такі штогадовы заказ дзяржавы аграрным ВНУ краіны. 

Уладзімір Самсонавіч, начальнік галоўнага ўпраўлення  Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі: "Мы іх рэгулюем у залежнасці ад патрэбнасці на адну спецыяльнасць, улічваючы забяспечанасць, узроставы цэнз, глядзім, якасны склад. І фарміруем кантрольныя прыёмы на чарговы год. Так за апошнія гады мы значна паменшылі набор на эканамічны профіль - там у нас змяняемасць менш. І на тэхналагічны  павялічылі. Гэта ў першую чаргу,  заатэхнія, ветэрынарная медыцына, аграномія - гэтыя лічбы мы дадалі".

Ці гатовы новаспечаныя спецыялісты акунуцца ў свет сучаснай вытворчасці, і  чаму вёска  па-ранейшаму пакутуе ад недахопу кадраў?  Глядзіце ў сераду  новую серыю праекта "На кантролі Прэзідэнта. Кадры для АПК".