Прэзідэнт адказаў на пытанні журналістаў

18 ноября 2019

Больш за гадзіну Кіраўнік дзяржавы адказваў на пытанні беларускіх і замежных журналістаў. Участак нумар 1, як назвалі яго прадстаўнікі мас-медыя, заўсёды быў месцам прыцягнення на выбарах. І гэтым разам тут сабралася каля сотні рэпарцёраў. Прагучалі розныя тэмы. Увагай не абышлі і правакацыі падчас выбарчай кампаніі.

Сярод ключавых тэм размовы беларускага лідара з журналістамі - знешняя палітыка краіны. У прыватнасці, гаворка ішла аб развіцці дыялога з Захадам: Аўстрыяй, Польшчай і іншымі краінамі. Прэзідэнт заявіў пра намер наведаць Латвію ў першым - другім квартале будучага года. Шэраг пытанняў датычыўся беларуска-расійскіх адносін. Стаўленне Прэзідэнта да падпісання дакументаў па паглыбленні інтэграцыі больш як выразнае. Усе дамоўленасці павінны адпавядаць нацыянальным інтарэсам і не супярэчыць канстытуцыі.


Тэгі:

#Выборы 2019