На ІІ Еўрапейскія гульні прыбыў Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч

21 июня 2019

У Беларусь на ІІ Еўрапейскія гульні працягваюць прыбываць VIP-госці. Дзве гадзіны таму ў Нацыянальным аэрапорце Мінск прызямліўся борт Прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча. Яго сустракалі віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Ляшэнка і намеснік кіраўніка МЗС Андрэй Дапкюнас. Сустрэча традыцыйна прайшла ва ўрачыстым суправаджэнні роты ганаровай варты. 

Пасля прыёму ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі кіраўнік Сербіі стане адным з высокіх гасцей цырымоніі адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў.