На фінальным паядынку і цырымоніі закрыцця чэмпіянату свету будзе прысутнічаць Прэзідэнт Беларусі

15 июля 2018

Лічаныя гадзіны застаюцца да пачатку фінальнага матча мундыялю. Хто возьме галоўны футбольны трафей у рукі - харваты або французы?

На фінальным паядынку і цырымоніі закрыцця чэмпіянату свету будзе прысутнічаць Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка па запрашэнні Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ўжо прыбыў у Маскву. Борт нумар адзін здзейсніў пасадку ў аэрапорце Унукава.

Напярэдадні прэс-сакратар беларускага лідара адзначыла, што Аляксандр Лукашэнка, як і шматлікія іншыя балельшчыкі, уважліва сачыў за падзеямі на палях галоўнага футбольнага форуму. Наталля Эйсмант таксама звярнула ўвагу, што Прэзідэнт, у тым ліку, высока ацаніў вынікі гульні гаспадароў турніру - расійскай зборнай, якая вельмі добра паказала сябе. Гэты чэмпіянат свету сапраўды стаў адкрыццём новых зорных каманд, - адзначыла прэс-сакратар.