На гэтым тыдні ў Мінску сустракалі людзей ваенных на чале з міністрам абароны Расіі Сяргеем Шайгу

28 апреля 2013

Услед за шматлікімі дэлегацыямі з расійскіх рэгіёнаў, якія рэгулярна прымаюць у беларускай сталіцы, абмяркоўваючы больш цесную эканамічную інтэграцыю, на гэтым тыдні ў Мінску сустракалі людзей ваенных на чале з міністрам абароны Расіі Сяргеем Шайгу.

Кола пытанняў адпаведнае: гэта і тэматыка супрацоўніцтва ў рамках агульных структур (такіх, як, напрыклад, Саюзная дзяржава і АДКБ), а таксама маючае адбыцца сумеснае вучэнне Захад-2013. Зрэшты, самая рэзанансная навіна датычылася планаў  магчымага размяшчэння ў Беларусі авіябазы да 2015-га. Прычым, першае звяно знішчальнікаў гатовае прыбыць ужо сёлета. Плюс супрацьпаветраная абарона. Ужо ў наступным годзе Расія паставіць Беларусі чатыры дывізіёны комплексаў С-300. Усё гэта, зразумела, элементы як нашай суверэннай, так і калектыўнай бяспекі ў рамках АДКБ. Аб гэтым Прэзідэнт гаварыў у аўторак, прымаючы Шайгу, а потым закрануў яшчэ і ў пятніцу ў Гомельскай вобласці, адказваючы на пытанні журналістаў.