На эфектыўную работу ў АПК і прамысловым сектары Прэзідэнт нацэліў новых кіраўнікоў мясцовай вертыкалі

17 мая 2019

На эфектыўную работу ў АПК і прамысловым сектары Прэзідэнт напярэдадні нацэліў новых кіраўнікоў мясцовай вертыкалі.

Ратацыя па выніках кадравага чацвярга адбылася ў Брэсцкай вобласці. Новыя старшыні выканкамаў у Жабінкаўскім, Пружанскім, Іванаўскім раёнах. Аляксандр Лукашэнка таксама арыентаваў органы ўлады на месцах на годную арганізацыю і правядзенне маючых адбыцца ў Беларусі палітычных кампаній. Падчас сустрэчы Прэзідэнт цікавіўся становішчам спраў у рэгіёнах. Асабліва ў сельскай гаспадарцы. Як завяршаецца пасяўная? Усе людзі вопытныя, валодаюць сітуацыяй, таму размова атрымалася крайне канкрэтнай.

Абнавіўся і пул кіраўнікоў некаторых ключавых прадпрыемстваў і дзяржорганаў. Змены закранулі канцэрн "Беллёгпрам", аб'яднанне "Белпалівагаз", прадпрыемствы МАЗ і Лідсельмаш, а таксама Беларускую цэментную кампанію. Кадравыя змены ў вышэйшай школе. Новыя рэктары адразу ў дзвюх ВНУ - Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце і ў кузні аграрных кадраў - Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Што застаецца важным для кожнай вышэйшай навучальнай установы, гэта, у першую чаргу, - практыка-арыентаваная падрыхтоўка спецыялістаў.