На пасаду старшыні Мінгарвыканкама прызначаны Анатоль Сівак

24 ноября 2018

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка правёў новае кадравае прызначэнне. На пасаду старшыні Мінгарвыканкама прызначаны Анатоль Сівак, які да гэтага часу працаваў на пасадзе міністра транспарту і камунікацый. 

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што новаму граданачальніку неабходна разабрацца з кадравымі пытаннямі і падрыхтаваць Мінск да сустрэчы II Еўрапейскіх гульняў, таксама Прэзідэнт анансаваў сустрэчу са сталічным актывам. Пры выбары кандыдата на гэтую пасаду разглядалася больш за дзесяць чалавек. Аднак ключавым фактарам паслужыла эфектыўнасць Анатоля Сівака на папярэдняй пасадзе. Адзначым, што Андрэй Шорац, які кіраваў Мінгарвыканкамам апошнія гады, будзе пераведзены на новае месца працы.