Мазамбік можа стаць адным з апорных пунктаў для Беларусі ў Афрыцы

22 июля 2014
Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Мазамбіка Альберту Вакінам. Дыпламатычным адносінам нашых краін 14 гадоў. Беларусь пастаўляе ў гэты рэгіён калійныя ўгнаенні, дарожную і будаўнічую тэхніку. Летась у Мазамбіку пачало працаваць сумеснае прадпрыемства БелАфрыка. Тым не менш, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, тавараабарот пакуль не адпавядае патэнцыялу дзвюх краін. І візіт прэм'ер-міністра Мазамбіка дапаможа пашырыць узаемнае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Пасля перамоў з Прэзідэнтам госці Мазамбіка аддалі даніну памяці загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне і ўсклалі вянок да манумента на плошчы Перамогі.