Мабільнасць беларускай арміі неабходна павысіць

8 июля 2014

Пра гэта заявіў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, калі наведваў 103-ю гвардзейскую мабільную брыгаду спецпрызначэння ў Віцебску. Падчас візіту Кіраўнік дзяржавы агледзеў парк баявых машын, пазнаёміўся з яго абсталяваннем і станам тэхнікі, а таксама пацікавіўся яе тэхнічным абслугоўваннем і рамонтам. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што беларускую армію неабходна забяспечваць мабільнымі сродкамі. Прэзідэнту паказалі ваенны джып, аналаг расійскага Тыгра, які збіраюць на Мінскім заводзе колавых цягачоў з выкарыстаннем расійскіх камплектуючых. Кіраўнік дзяржавы даручыў максімальна павялічыць вытворчасць падобнай тэхнікі ў Беларусі, у першую чаргу звярнуўшы ўвагу на якасць.


Сёння ж Прэзідэнт пазнаёміўся з абсталяваннем навучальных класаў, узбраеннем і экіпіроўкай ваенных падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння. У ваеннай сталовай Кіраўніка дзяржавы пачаставалі стандартным ваенным пайком. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.