Мір - найвялікшая каштоўнасць

24 апреля 2016

Бяспека. Хто ж будзе спрачацца, што гэта сёння галоўнае. Калі нож ля твайго горла, тваю краіну бамбяць, або тэрарыст узрывае тваіх блізкіх у суседнім двары, пра што яшчэ, акрамя бяспекі, можа думаць чалавек?

У Беларусі - спакойна. Настолькі, што мы перастаём шанаваць сваю абароненасць і не заўважаць тых каласальных сіл і сродкаў, якіх яна патрабуе.

Мала таго, Беларусь сёння - апора бяспекі рэгіянальнай. Да нас звяртаюцца, калі ў суседзяў - вайна. І гэта дарагога каштуе. Прэзідэнт, як гарант суверэнітэту і бяспекі дзяржавы і чалавека, заклікае грамадства згуртавацца, каб не дапусціць і думкі аб хаосе. Са свайго боку заканадаўчыя рамкі для экстрэмістаў і наёмнікаў, АДКБ як фактар стрымлівання агрэсіі і новая Ваенная дактрына, каб непанадна было (відэа).