Мінску і Нью-Дэлі неабходна больш рашуча развіваць эканамічныя адносіны

12 июня 2018

З такой заявы пачалася сустрэча Прэзідэнта Беларусі са спікерам ніжняй палаты парламента Індыі.

Парламенцкая дэлегацыя знаходзіцца ў нашай краіне з візітам. Учора прайшлі перамовы ў Нацыянальным сходзе, а ў планах - наведванне Парка высокіх тэхналогій і прамысловых гігантаў. Лідары Беларусі і Індыі бачыліся на днях у кітайскім Цындаа. Месцам сустрэчы стала пляцоўка саміта Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Развіццё беларуска-індыйскіх адносін Аляксандр Лукашэнка абмяркоўваў з прэм'ерам гэтай краіны Нарэндрам Модзі, азначыўшы перспектыўныя кірункі.

Сумітра Махаджан, спікер лок сабхі (ніжняй палаты) парламента Індыі: "Дзякуй за запрашэнне, я вельмі радая пабываць у вашай краіне. Я ў вас першы раз. Адносіны нашых краін заснаваныя на сяброўстве, якое склалася гістарычна, і тая падтрымка, якую мы аказваем адно аднаму на міжнароднай арэне, - гэта сімвал нашага сяброўства. Я таксама разумею, што адным сяброўствам сыты не будзеш, трэба развіваць гандлёвыя адносіны, каб гэта было ўзаемавыгадна".

Знакавым для двухбаковых адносін стаў візіт Прэзідэнта Беларусі ў Індыю ўвосень мінулага года. Тады з кіраўніцтвам гэтай дзяржавы дамовіліся вывесці адносіны на ўзровень стратэгічнага партнёрства. У выніку перамоў дасягнутыя дамоўленасці аб лакалізацыі ў гэтай краіне беларускіх прамысловых гігантаў: Гомсельмаша, МТЗ і МАЗ, - а таксама аб падрыхтоўцы спецыялістаў і развіцці фармвытворчасцяў у нас з выкарыстаннем індыйскіх напрацовак. Разлічваюць на ўзаемны трансфер тэхналогій. 

Дынаміка адносін радуе: дзяржавы штогод дадаюць. Летась тавараабарот краін наблізіўся да паловы мільярда долараў. Беларусь гатовая ўдзельнічаць у дзяржпраграмах Індыі, якія нацэленыя на падтрымку нацыянальнай вытворчасці.