Мінск разлічвае на развіццё палітычных і гандлёва-эканамічных адносін з Ханоем

27 июня 2017

Гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сёння на перамовах з лідарам В'етнама Чан Дай Куангам. Сустрэча ў вузкім фармаце адбылася ў Палацы Незалежнасці і папярэднічала пашыранаму фармату з удзелам прадстаўнікоў міністэрстваў і ведамстваў дзвюх краін. Размова ішла пра ўмацаванне пазіцый па ўсіх кірунках.

Перамовам у фармаце тэт-а-тэт папярэднічала прыгожая цырымонія згодна з афіцыйным пратаколам. Беларускі лідар сустрэў высокага госця на чырвонай дарожцы ў атрыуме Палаца Незалежнасці. Прагучалі гімны дзвюх краін, пасля чаго прэзідэнты павіталі прадстаўнікоў афіцыйных дэлегацый. Урачыстым маршам прайшла рота ганаровай варты.

Літаральна паўгадзіны назад скончыліся перамовы ў пашыраным фармаце. Падпісаны 10 міжнародных дакументаў. Праграмай візіту запланаваны таксама ўдзел кіраўнікоў дзяржаў у адкрыцці беларуска-в'етнамскага бізнес-форуму.