Мінск прымае маштабны форум па бяспецы

19 мая 2016

СНД трэба развіваць як унікальную інтэграцыйную пляцоўку. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі спецслужб СНД.

Сёння Мінск прымае маштабны форум па бяспецы, на які прыехалі найбуйнейшыя спецыялісты з усяго былога СССР. Саракавое, юбілейнае, пасяджэнне Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецслужб СНД праходзіць гэтымі хвілінамі. Перад пачаткам форуму з яго ўдзельнікамі сустрэўся Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Арганізацыя створана амаль 20 гадоў таму. І ў яе ўваходзяць 9 дзяржаў. Акрамя Беларусі, Расія, Арменія, Азербайджан, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Таджыкістан і Украіна. Асноўная задача Савета - узаемадзеянне нацыянальных спецслужб у барацьбе з міжнароднай арганізаванай злачыннасцю. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, неабходна больш актыўна займацца рашэннем праблем Прыднястроўя, Нагорнага Карабаха і іншых актуальных для Садружнасці пытанняў. Краіны СНД павінны імкнуцца да дыялогу па гэтых і астатніх ключавых тэмах.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі ўплыў развіцця геапалітычнага становішча ў свеце на бяспеку ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне, а таксама выкананне Праграмы супрацоўніцтва СНД у барацьбе з тэрарызмам. Падрабязнасці - у нашых наступных выпусках.