Мінск мае намер рэалізаваць усе дамоўленасці з Нью-Дэлі на вышэйшым узроўні

14 марта 2018

Аб гэтым напярэдадні заявіў Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы з паслом Індыі, які завяршае дыпмісію ў нашай краіне. Размова ішла пра пашырэнне двухбаковага супрацоўніцтва ў фармацэўтыцы і сельскай гаспадарцы. Па меркаванні Аляксандра Лукашэнкі, апошні час беларуска-індыйскі дыялог стаў больш інтэнсіўным. Прапаноўваецца актывізаваць абмен інвестыцыямі і стварэнне сумесных прадпрыемстваў на тэрыторыі абедзвюх краін.

Летась Беларусь экспартавала ў Індыю тавараў больш чым на 300 мільёнаў долараў. Новыя магчымасці ў гандлі дасць стварэнне свабоднай зоны Індыі з ЕАЭС.