Мінск і Рыга настроены сур'ёзна пашырыць супрацоўніцтва

27 июля 2019

Аб развіцці эканамічных кантактаў напярэдадні ішла размова  ў Палацы Незалежнасці на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з міністрам замежных спраў Латвіі.

У апошні час палітычны дыялог ідзе па нарастаючай - гэта дае дадатны эфект узаемнаму гандлю.  Летась ён перавысіў паўмільярда долараў, але патэнцыял куды больш. Кантакты паміж краінамі зараз  імкліва развіваюцца на міжведамасным узроўні. Ідзе актыўны парламенцкі дыялог. Радуе і супрацоўніцтва рэгіёнаў. Па-суседску  Латвія  зацікаўленая таксама  ў нармалізацыі адносін Беларусі з ЕС і актыўна спрыяе наладжванню гэтага дыялогу.

Кіраўніка беларускай дзяржавы чакаюць у Рызе - ідзе падрыхтоўка візіту. Латвія разлічвае на насычаныя палітычныя і эканамічныя перамовы. Нядаўна ў гэтай прыбалтыйскай дзяржаве выбралі новага прэзідэнта.  Вядома, пачынаць з нуля не прыйдзецца, але, усё-такі, асновай сустрэчы на вышэйшым узроўні  павінен быць добры эканамічны падмурак і пэўныя праекты. Ну, а яшчэ больш Мінск і Рыгу аб'яднае маючая адбыцца спартыўная падзея - у 2021 годзе  дзве сталіцы будуць прымаць сусветны чэмпіянат па хакеі.