Мінск і Пекін выйшлі на беспрэцэдэнтна высокі ўзровень партнёрства

1 августа 2017

Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы з кіраўніком Камітэта па кантролі і кіраванні дзяржмаёмасцю КНР Сяа Яцынам.

Сёлета краіны адзначаюць 25-годдзе дыпадносін. За гэты час дзяржавы дасягнулі поўнага паразумення, у тым ліку і на міжнародных пляцоўках. Таксама Беларусь з'яўляецца ключавым партнёрам маштабнай кітайскай ініцыятывы "Адзін пояс - адзін шлях". Найбуйнейшыя міжнародныя кампаніі выказваюць цікавасць да працы на пляцоўцы індустрыяльнага парка "Вялікі камень", дзе, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, ужо створаныя адны з лепшых прававых умоў вядзення бізнесу. Асноўныя партнёры - гэта беларускія, еўрапейскія, амерыканскія і расійскія кампаніі. Але цэнтральнае месца чакана займаюць рэзідэнты з КНР. Інвестыцыі і ўмацаванне супрацоўніцтва - галоўная тэма сённяшніх перамоў. Бакі абмяркоўваюць стварэнне інвестфонду аб'ёмам не менш як паўмільярда долараў. Гэта будзе спрыяць прыцягненню новых рэзідэнтаў у індустрыяльны парк "Вялікі камень".