Мінск і Наўгародская вобласць маюць намер паглыбіць партнёрства

17 октября 2019
Развіццё сельскай гаспадаркі, кааперацыя і пастаўкі прадукцыі машынабудавання -  так Мінск і Наўгародская вобласць маюць намер паглыбіць партнёрства. Новыя праекты Прэзідэнт абмеркаваў сёння з губернатарам рэгіёна Андрэем Нікіціным. Беларускія падрадчыкі таксама могуць заняцца будаўніцтвам жылых і сацыяльных аб'ектаў у Вялікім Ноўгарадзе і іншых гарадах. Такі вопыт у нашых кампаній  ужо ёсць. У цэлым жа тавараабарот за 8 месяцаў года склаў амаль 65 мільёнаў долараў. Зрэшты, зыходзячы з узаемнай цікавасці і магчымасцяў, лічбы больш чым сціплыя. Дарэчы, для губернатара Андрэя Нікіціна  гэта першы візіт у нашу краіну.

Нягледзячы на заявы Прэзідэнта і выразную пазіцыю,  што Расія была, ёсць і будзе нашым найбліжэйшым саюзнікам,  у СМІ і Інтэрнэце  ледзь ці  не кожны дзень з'яўляюцца чарговыя фэйкавыя навіны. Зараз больш дастаецца супрацоўніцтву краін, з’яўляюцца версіі наконт беларуска-расійскай інтэграцыі. Яшчэ адна тэма, дзе паспелі  днямі паспекуляваць СМІ,  гэта сітуацыя вакол грамадзянкі Расіі Ганны Багачовай, якая трапіла пад санкцыі ЗША па справе аб нібыта ўмяшанні ў выбары. Прэса паведамляла пра яе затрыманне ў адной з гасцініц Мінска. У гэтай сітуацыі наша краіна паступіла як саюзнік, тым не менш, расійскія СМІ ўсё роўна знайшлі прычыны папракнуць Беларусь. Аляксандру Лукашэнку давялося адказваць публічна. 

Мінск адкрыты для дыялогу з Наўгародскай вобласцю па ўсіх пытаннях. Тым больш для гэтага ёсць усе перадумовы і галоўнае - трывалы падмурак,  агульная гісторыя. Гэты візіт Мінск і Наўгародская вобласць успрымаюць як свайго роду перазагрузку адносін. 

Наўгародская вобласць сёння - гэта 600 тысяч чалавек насельніцтва пры валавым рэгіянальным прадукце  4 з паловай мільярды долараў. Вобласць уваходзіць у Паўночна-Заходнюю федэральную акругу, а яе сталіца - Вялікі Ноўгарад - адзін з найстаражытнейшых гарадоў Расіі. Акрамя турызму, асноўныя артыкулы экспарту: пясок, торф, буры вугаль, нават лячэбная гразь. Там жа працуе і беларуская дылерская сетка МТЗ, "Амкадор" і "Белвест".