Мінск і Масква гатовы да работы па збліжэнні нашых пазіцый і вырашэнні пытанняў, якія назапасіліся

16 апреля 2021
Прадстаўнічая расійская дэлегацыя на чале з прэм'ер-міністрам прыбыла сёння ў Мінск. З Міхаілам Мішусціным правёў сустрэчу беларускі Прэзідэнт. Напярэдадні лідары краін у тэлефоннай размове абмеркавалі развіццё беларуска-расійскіх адносін. Плануецца, што да канца красавіка прэзідэнты сустрэнуцца асабіста. Мінск і Масква гатовы да работы па збліжэнні пазіцый і вырашэнні пытанняў, якія назапасіліся. Напрыклад, бакі ўжо даўно абмяркоўваюць магчымае збліжэнне падатковых сістэм. Раней Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра магчымасці разгледзець расійскія навацыі ў гэтай сферы. Галоўнае, каб пры інтэграцыі ўсё было празрыста і для Беларусі, і для Расіі. 

Што датычыцца эканомікі, то летась тавараабарот наблізіўся да 30 мільярдаў долараў. Не дабралі да ўзроўню 2020 года. Прычыны вядомыя - пандэмія і знешнепалітычная кан'юнктура. Эканамічная статыстыка пачатку года абнадзейвае: аб'ёмы ўдалося нарасціць на 15 %. Пры гэтым ёсць неабходнасць большай збалансаванасці двухбаковага гандлю. Гэта пытанне таксама на парадку дня.

Пакуль не слабее ўплыў каранавіруса на наша жыццё, насцярожвае з'яўленне новых штамаў. Але Беларусь і Расія сумесна працуюць над тым, каб абараніць людзей ад віруса, у тым ліку і з дапамогай вакцын. Актыўныя кантакты краіны падтрымліваюць у прамысловасці і энергетыцы, транспартнай сферы і будаўніцтве.