Мінск і Куала-Лумпур развіваюць супрацоўніцтва

19 декабря 2016

Беларусь не ставіць умоў у адносінах з Малайзіяй і гатовая развіваць супрацоўніцтва. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са спікерам Палаты прадстаўнікоў Малайзіі Пандзікарам Амінам Муліа. Нягледзячы на адлегласць - амаль 9 тысяч кіламетраў, Мінск і Куала-Лумпур развіваюць супрацоўніцтва. За 10 месяцаў краіны нагандлявалі на 130 мільёнаў долараў. Наш асноўны экспартны артыкул - гэта калій. Імпартуем  каўчук, электроніку, алеі. Актыўней за усё развіваецца міжпарламенцкае супрацоўніцтва - з 2012 праходзяць штогадовыя сустрэчы дэлегацый Беларусі і Малайзіі на палях міжпарламенцкай асамблеі АСЕАН. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што народная дыпламатыя вельмі важная ва ўзаемаадносінах.

Пандзікар Амін Муліа, спікер Палаты прадстаўнікоў парламента Малайзіі: "Я дзякую Вам, спадар Прэзідэнт, за магчымасць сустрэцца і дзякуй за аказаны цёплы прыём. З 1992 года Беларусь і Малайзія выстройваюць адносіны сур'ёзныя і дабразычлівыя. Сёння паміж Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і Палатай прадстаўнікоў парламента Малайзіі быў падпісаны мемарандум аб міжпарламенцкім супрацоўніцтве. Хацеў бы запэўніць Вас, што мы як заканатворцы будзем падтрымліваць любыя дамоўленасці, якія будуць дасягнутыя паміж урадамі".