Прэзідэнт Беларусі ў рамках афіцыйнага візіту ў Туркменістан сустрэўся з кіраўніком гэтай дзяржавы. Перамовы прайшлі ў фармаце адзін на адзін і ў пашыраным складзе. Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў пацвердзілі гатовасць развіваць супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферы. Падпісана 11 дакументаў. Ключавы - сумеснае камюніке лідараў. Пацверджаннем поўнамаштабнага дыялогу служыць Гарлыкскі горна-ўзбагачальны камбінат. Гэта знакавы аб'ект і для беларусаў. Праект іміджавы для Мінска перад усёй Цэнтральнай Азіяй.
Беларусь гатовая забяспечыць Туркменістан лагістычнымі цэнтрамі для арганізацыі паставак у Еўропу. Туркменістан стаў своеасаблівым плацдармам для гандлю з арабскім рэгіёнам - Іранам, Пакістанам і нават Індыяй. Кіраўнікі дзяржаў прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця новага будынка пасольства Беларусі ў Ашхабадзе. Яго пабудавалі рэкордна хутка. Знадворку – мармур, гэта ў туркменскім стылі. А вось інтэр'ер - беларускі ад пліткі да мэблі. Сёння афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Туркменістан працягваецца.
Раніцай Кіраўнік дзяржавы адправіўся ў аэрапорт Туркменабада, адкуль вылецеў на Гарлыкскі горна-ўзбагачальны камбінат. Там лідары ўрачыста дадуць старт працы комплексу.