Мінск з'яўляецца добрай глебай для правядзення перамоў па паглыбленні супрацоўніцтва на постсавецкай прасторы. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы са старшынёй Выканкама СНД Сяргеем Лебедзевым.
Па словах Аляксандра Лукашэнкі, беларуская сталіца можа стаць пляцоўкай для дыялогу і інтэграцыі, прычым не толькі рэспублік былога Саюза. Ішла размова і наконт падрыхтоўкі да правядзення важных форумаў - праз некалькі дзён у Мінску адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, а таксама саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД. Таксама беларуская сталіца збярэ міністраў замежных спраў краін Садружнасці.
Сяргей Лебедзеў канстатаваў высокую ступень гатоўнасці беларускага боку да правядзення буйных самітаў і расказаў пра тое, што на парадак дня будзе вынесена 14 пытанняў, якія ахопліваюць усе сферы дзейнасці СНД: ад гуманітарнай да эканамічнай. Пагавораць прэзідэнты і наконт зацвярджэння культурных сталіц Садружнасці на будучы год. Ёсць прапанова надаць гэты статус казахстанскаму гораду Алматы і кіргізскаму гораду Ош. Нагадаем, што сёлета культурнай сталіцай СНД з'яўляецца Магілёў.














