Тут праходзіць пасяджэнне Савета кіраўнікоў ваенных ведамстваў Садружнасці. Яно завяршылася амаль гадзіну таму. А да гэтага кіраўнікоў дэлегацый прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць умацавання абароннага патэнцыялу СНД ва ўмовах складанага геапалітычнага становішча на сусветнай арэне. Як адзначыў Прэзідэнт, сёння ў Садружнасці створаны спрыяльныя ўмовы для ўмацавання шматбаковых узаемавыгадных адносінаў, якія адпавядаюць нацыянальным інтарэсам кожнай з дзяржаў.
Па словах Прэзідэнта, новы імпульс удасканаленню ўзаемадзеяння краін Садружнасці ў ваеннай сферы надала рэалізацыя Канцэпцыі ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельнікаў СНД да 2015 года. Дакумент вызначыў асноўныя контуры будучай мадэлі супрацоўніцтва ў сферы бяспекі на прасторах Садружнасці. І зараз на першым плане пытанні менавіта практычнага супрацоўніцтва.














