Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч у праекце "Размова ў Прэзідэнта"

24 сентября 2018

Крымінагенная сітуацыя ў Беларусі паляпшаецца. Аб гэтым сёння Прэзідэнту далажыў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. Так, на 3 % зніжана колькасць пацярпелых ад злачынстваў, палепшылася абарона пажылых грамадзян. Менавіта дынаміка па асноўных напрамках барацьбы са злачыннасцю цікавіла сёння Кіраўніка дзяржавы. Асаблівую ўвагу лідар запатрабаваў надаць барацьбе з бытавым насіллем, у прыватнасці, на сяле. Таксама Прэзідэнта цікавілі барацьба з эканамічнымі злачынствамі, карупцыяй і заканадаўчыя ініцыятывы міністэрства ў сферы барацьбы з незаконнай міграцыяй. Чаму МУС ініцыіруе ўзмацненні жорсткасці законаў у дачыненні да нядбайных удзельнікаў дарожнага руху, а таксама актуальныя пытанні грамадскай бяспекі і барацьбы са злачыннасцю - міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч сёння ў праекце "Размова ў Прэзідэнта".