Такую задачу ўчора паставіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, калі прымаў з дакладам міністра гандлю Уладзіміра Калтовіча. Усе гандлёвыя структуры незалежна ад формы ўласнасці павінны працаваць у роўных умовах, а сама сістэма павінна быць сумленнай і празрыстай. Неабходную прававую базу трэба падрыхтаваць за першы квартал. Пры гэтым асноўная задача - абарона ўнутранага рынку. Кіраўнік дзяржавы таксама даручыў звярнуць увагу на працу пасярэднікаў.
Падчас сустрэчы абмяркоўваліся развіццё тавараправоднай сеткі ў рэгіёнах, павышэнне долі айчынных тавараў на ўнутраным рынку і пытанні цэнаўтварэння. Таксама была закранутая і тэма сертыфікацыі тавараў. Гандляваць дазволена толькі тым, хто сабраў усе неабходныя дакументы, - гэта пазіцыя дзяржавы.













