Міхаіл Орда сёння далажыў Аляксандру Лукашэнку аб выніках маніторынгу цэн

2 мая 2018

Кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда сёння далажыў Кіраўніку дзяржавы аб выніках маніторынгу цэн. Год таму ініцыятыву такога народнага кантролю асабіста падтрымаў Прэзідэнт. Цэны прафсаюзы маніторылі па ўсёй краіне. Такі кантэнт-аналіз распаўсюджваецца амаль на 300 магазінаў і сотню тавараў. Пры гэтым асаблівая ўвага - суадносінам росту цэн і зарплаты. Занепакоенасць у прафсаюзаў выклікае кошт камунальных паслуг. Сёлета за першы квартал ён павялічыўся больш чым на 10 %. Таксама людзі часта ўзнімаюць пытанне наконт павелічэння кошту праезду ў электрычках і дызель-цягніках. На пастаянным кантролі федэрацыі і кошт адзення, абутку і лекаў.

Па выніках вялікай размовы Міхаіл Орда падзяліўся падрабязнасцямі з журналістамі. У прыватнасці, былі агучаны некалькі ініцыятыў. Так, Федэрацыя прафсаюзаў прапаноўвае перагледзець мадэль фарміравання зарплаты ў бюджэтнікаў і адначасова выступае за яе павышэнне. Падрабязнасці ў наступных выпусках.