Міхаіл Орда далажыў Прэзідэнту аб мадэрнізацыі структуры прафсаюзаў

2 мая 2018

Сёння ж Прэзідэнт прыняў з дакладам кіраўніка Федэрацыі прафсаюзаў. Міхаіл Орда далажыў аб выніках маніторынгу цэн. Год таму ініцыятыву такога народнага кантролю асабіста падтрымаў Прэзідэнт. Сітуацыю маніторылі па ўсёй краіне. Асаблівую ўвагу надалі суадносінам росту цэн і зарплаты. Занепакоенасць прафсаюзаў выклікае кошт камунальных паслуг. За першы квартал бягучага года ён павялічыўся больш як на 10%. Таксама людзі часта паднімаюць пытанне аб павелічэнні цэн праезду ў электрычках і дызель-цягніках. На пастаянным кантролі федэрацыі - і кошт адзення, абутку і лекаў.

Па выніках вялікай размовы Міхаіл Орда падзяліўся падрабязнасцямі з журналістамі. У прыватнасці, былі агучаныя некалькі ініцыятыў - так Федэрацыя прафсаюзаў прапаноўвае перагледзець мадэль фарміравання зарплаты ў бюджэтнікаў і адначасова выступае за яе павышэнне.

Міхаіл Орда, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі: "Гэта людзі, якія займаюцца сацыяльным абслугоўваннем, тыя катэгорыі, якія сёння маюць патрэбу ў дадатковай увазе ў пытаннях заработнай платы".

Сёння неабходна цалкам перагледзець мадэль фарміравання заработнай платы. Яна вельмі грувасткая. Вельмі складана разабрацца, як наогул фарміруецца гэтая заработная плата. Прэзідэнтам дакладна і жорстка было сказана, што ўсе даручэнні Кіраўніка дзяржавы дадзены, і яны павінны быць выкананыя неадкладна. Міхаіл Орда таксама далажыў Прэзідэнту аб мадэрнізацыі структуры прафсаюзаў. Гэта рашэнне было прынята тры гады таму на VII З'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў. У выніку колькасць членскіх арганізацый скарацілася з 28 да 18. Зараз удасканальваецца структура галіновых прафсаюзаў. Яшчэ адно патрабаванне Прэзідэнта, агучанае падчас з'езду: у кожнай арганізацыі, незалежна ад формы ўласнасці, павінен быць прафсаюз. Так, за тры гады было створана 2 тысячы 200 новых першасных.