Паміж Беларуссю і Азербайджанам устанавіліся моцныя, фундаментальныя адносіны.

1 декабря 2016

Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджана ў Беларусі з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі. Амаль 6 гадоў працы Ісфандыяра Вагабзадэ ў нашай краіне адзначаныя сур'ёзным ростам узаемнага гандлю. Так, у 2011 дзякуючы прамым пастаўкам нафты на беларускія НПЗ тавараабарот упершыню перавысіў 1 мільярд долараў. З 2010 сур'ёзна пашырэла прадстаўніцтва беларускіх экспарцёраў у Азербайджане. Сёння гэта 5 уласных кампаній і 32 дылеры. Знакавым для экспарцёраў стаў мінулы год: выкананы аб'ёмны кантракт на пастаўку спецыяльнай тэхнікі і пасажырскіх цягнікоў "Штадлер-Мінск".

Закрываючы сённяшняй сустрэчай беларуска-азербайджанскі тыдзень, Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь будзе рада, калі часцінка душы дыпламата застанецца тут. Напэўна, захаваецца яна і ў агульнай культурнай прасторы. Справа ў тым, што адной з місій пасла ў Беларусі быў пераклад нашых класікаў на азербайджанскую мову. Збліжэнне народаў менавіта праз культуру і традыцыі.

Азербайджан - важны гандлёвы партнёр Беларусі ў Закаўказзі. У рамках нядаўняга візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Баку на вышэйшым узроўні вызначаныя прыярытэты і пэўныя праекты на наступныя гады. Мэта - вывесці тавараабарот на 700 мільёнаў долараў. Дасягаць гэтай амбіцыйнай мэты мы будзем пры падтрымцы новага кіраўніка пасольскай місіі Азербайджана.