Прытрымлівацца абяцанага курсу. Аб гэтым сёння на нарадзе аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. У цэнтры абмеркавання - прававыя акты, унесеныя на разгляд урадам. Дакументы, якія разглядаліся, напрамую закранаюць найважнейшыя сферы эканомікі і інтарэсы людзей. І тут Кіраўнік дзяржавы робіць асаблівы акцэнт. Як заявіў Аляксандр Лукашэнка, пры выпрацоўцы мер нельга адыходзіць ад той палітыкі, якая была абяцана народу падчас перадвыбарнай кампаніі. Рашэнні, якія прымаюцца сёння, не павінны негатыўна паўплываць на сацыяльную сферу.
Кіраўнік дзяржавы зноў нагадаў аб адказнасці кіраўнікоў і службовых асоб, якія сёння не нацэлены на атрыманне выніку. У гэтых умовах удасканаленне кадравай палітыкі набывае асаблівую актуальнасць. Падрабязнасці вялікай нарады глядзіце ў нашых наступных выпусках навін.













