Меры фінансавай падтрымкі дзяржавы спартыўным клубам іабмяркоўвалі ў Прэзідэнта

17 ноября 2014
Меры фінансавай падтрымкі дзяржавы спартыўным клубам і арганізацыям сёння абмяркоўвалі ў Прэзідэнта. У развіццё спорту дзяржава ўкладвае немалыя сродкі, а таму галоўнае пытанне - ці атрымліваем адпаведны вынік. Менавіта спартыўныя дасягненні павінны быць крытэрыем усіх грашовых заахвочванняў. Акрамя таго, канкрэтных прапаноў патрабуе і пытанне самаакупнасці спартыўных арганізацый. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, для гэтага неабходна больш актыўна прыцягваць грошы спонсараў, шырэй выкарыстоўваць магчымасці сваёй дзейнасці, але самае важнае - працаваць на вынік. Усе падрабязнасці ў рэпартажы Святланы Канапацкай.


Тэма спартыўных дасягненняў, фінансавых уліванняў і выніковасці ў рабочым графіку Прэзідэнта гучыць даволі часта. Сёння чарговы раз, але з акцэнтам працы спартыўных клубаў. Як стымуляваць працу клубаў больш зарабляць і эфектыўна выступаць. Сёння гэта стала галоўнай тэмай абмеркавання ў Прэзідэнта.


Абмяркоўваліся прапановы па змяненні падыходаў у фінансаванні спартыўных арганізацый і клубаў. Гэтыя пытанні рэгулююцца ўказам Прэзідэнта. У ім вызначаны 2 галоўныя крыніцы - гэта дзяржава і спонсары. Прадугледжаны такія меры, якія дазваляюць у гэтых суадносінах павялічваць бок небюджэтнага фінансавання. Перад клубамі адкрыліся шырокія магчымасці больш актыўна зарабляць грошы. Для свайго ж развіцця.


З часу выхаду ўказа прайшло паўтара года. Дзяржпадтрымка была аказана 116 арганізацыям, у тым ліку 91 клубу па гульнявых відах спорту. Аднак спартыўныя вынікі каманд не заўсёды былі адэкватныя выдаткам. У спорт укладваюцца вялізныя сродкі. Інфраструктура створана такая, што пазайздросцяць шматлікія. Узяць хоць бы футбольны клуб Мінск. Больш за дзясятак натуральных палёў, некалькі штучных. Трэніравацца можна круглы год. База створана. А далей трэба развіваць і прымнажаць.


Аляксандр Лукашэнка перакананы ў тым, што клубы павінны паступова пераходзіць на самафінансаванне, для гэтага ім неабходна больш актыўна прыцягваць грошы спонсараў, шырэй выкарыстоўваць магчымасці сваёй дзейнасці, дабівацца павышэння выніковасці працы. Але многія так і засталіся сядзець, па прынцыпе - няма грошай і не трэба. Не дацягнулі нават да прадугледжаных указам 20% самафінансавання. Вось пра гэта сёння і ішла размова. Прэзідэнт сваю пазіцыю выказаў вельмі канкрэтна - утрыманскія настроі будуць спыняцца.


Без рэзерву няма чаго і марыць пра вынікі. Вось ён рэзерв, дзеці. У іх дзяржава ўкладваць будзе.


І ў самае асноўнае, гэта базавыя магчымасці. Баскетболам займацца нельга, калі не будзе як мінімум кальца і мяча. Для трэніроўкі дастаткова. А вось празмернасці Прэзідэнт заахвочваць не мае намеру.


Чыноўнікі ад спорту і члены ўрада прыйшлі сёння да Прэзідэнта з прапановамі, якія павінны легчы ў аснову змяненняў у дзеючы ўказ. Каб павысіць матывацыю клубаў, прапануецца фінансаванне будаваць па прынцыпе - колькі зарабіў сродкаў, столькі атрымаеш з бюджэту. Прапаноўваецца перагледзець і правілы па падатках на міжнародныя спонсарскія сродкі.


Спартыўны вынік - менавіта ён павінен быць адзіным крытэрыем усіх грашовых заахвочванняў. У гэтым перакананы Прэзідэнт і менавіта з гэтай пазіцыі дзяржава будзе падыходзіць да пытання фінансавання спорту. Усе прапановы, што прагучалі, Кіраўнік дзяржавы падтрымаў і даручыў дапрацаваць іх з тым, каб унесці неабходныя змяненні ў дзеючы ўказ.