Мемарыял Трасцянец павінен стаць аб'ектам агульнаеўрапейскага значэння

8 июня 2014

Аб гэтым сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі закладкі памятнай капсулы на месцы стварэння мемарыяльнага комплексу. Трасцянец - чацвёрты па велічыні лагер смерці ў Еўропе. Ён стаіць ў адным шэрагу з такімі крывавымі канцлагерамі, як Асвенцым, Майданек і Трэблінка. Тут фашысты знішчылі больш за 200 тысяч чалавек розных веравызнанняў і нацыянальнасцяў. На думку Кіраўніка дзяржавы, святым абавязкам жывых перад загінуўшымі і будучымі пакаленнямі з'яўляецца недапушчэнне рэабілітацыі нацыстаў.


Уся тэрыторыя мемарыяльнага комплексу складае больш як 120 гектараў. На працягу паўгода асвояць палову з іх. Першы пускавы комплекс - былы лагер Трасцянец. Цэнтрам, паводле задумы праектыроўшчыкаў, стане манумент Брама памяці працы скульптара Канстанціна Касцючэнкі. Мемарыяльны знак усталююць да наступнага Дня Перамогі.